Читать книгу Вольны птах. Раман онлайн

Я саскочыў з ложка, апрануўся і выйшаў на калідор. Дзяжурны пост, асветлены настольнай лямпай, сустрэў маўклівасцю і адсутнасцю за сталом медсястры. Дзе яна магла быць мяне не цікавіла. Я нават узрадаваўся, што яе не было. Сеў за стол, узброіўся асадкай, што быццам чакала мяне паміж старонак бальнічнага журналу, разгорнутага, зноў жа як спецыяльна, чыстымі да мяне лістамі. Я меў, вядома, нататнік, які спаў, як і ўсё вакол, у кішэні скуранцы пад матрацам, але ўзгадаў пра яго ўжо на калідоры. Не вяртацца ж за ім, бо кожная секунда здавалася каштоўнай і любы лішні рух пагражаў майму вершу кануць у нябыт.

Запісваў хутка. Каб нічога не забыць. Потым некалькі разоў перачытаў, дзе-нідзе паправіў недакладнасці. Як толькі адкінуўся спінай на спінку крэсла з пачуццём годна выкананай справы, зазваніў тэлефон. Я яшчэ падумаў: вось бы гэта была Насця… Думка бязглуздая, натуральна, і, тым не менш, штосьці мне падказвала, што я павінен падняць слухаўку.

– Алё, – сказаў я ў трубку, але, па-мойму, выйшла так, быццам злодзей вырашыў адказаць на тэлефанаванне, што знянацку перашкодзіла яго прафесійнай дзейнасці ў якой-небудзь заможнай кватэры.

– Я ведала, што гэта будзеш ты, – агаломшыў мяне Насцін голас. Тое, што яна пазнала мой голас, не здзівіла. Ён пазнавальны адразу, хоць менавіта з-за яго я не паступіў вучыцца на актора. Таксама парадокс, пазнавальны голас, які, аднак не падыходзіў пад стандарты акторскіх галасоў у прыёмнай камісіі Акадэміі мастацтваў. Безэмацыйны, безжыццёвы, манатонны, мёртвы. Гэтымі чатырма словамі забілі маю мару стаць акторам на ўступных іспытах у тэатральную вну. Ім там, вядома, лепш бачна ці чутна збоку, не біцца ж было з імі. Таму я паступіў вучыцца на паэта, як Шукшын. З тым адрозненнем, што той прыехаў якраз мэтанакіравана з Алтая ў Маскву вучыцца на паэта, але паступіў у выніку на рэжысёра. – Не спіш? – як нічога ніякага запытала дзяўчына.

– Так, – пацвердзіў я. – А ты?

Што за бязглуздае пытанне? Відаць, з-за разгубленасці, і нечаканасці, і неверагоднасці…

Вход Регистрация
Войти в свой аккаунт
И получить новые возможности
Забыли пароль?